КВАНТАВА́ННЕ СІГНА́ЛУ,
пераўтварэнне неперарыўнага сігналу ў паслядоўнасць імпульсаў (К.с. па часе) або ў сігнал са ступеньчатай зменай амплітуды (К.с. па ўзроўні) ці адначасова па часе і па ўзроўні. Атрыманыя ў выніку такіх пераўтварэнняў дыскрэтныя (імпульсныя) або дыскрэтна-неперарыўныя (ступеньчатыя) сігналы ў сваёй сукупнасці адлюстроўваюць зыходны сігнал з загадзя ўстаноўленай памылкай. К.с. выкарыстоўваецца пры пераўтварэнні пэўных значэнняў неперарыўнай велічыні ў код у
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)